46
Жизнь обвенчала на долгие года
24.10.2010
Віктар Аляксеевіч і Ніна Уладзіміраўна Гірко з в. Пацейкі 60 гадоў разам
Мара кожнай жанчыны стварыць шчаслівы сямейны саюз, пабудаваць дом, у якім будзе цёпла і ўтульна, нарадзіць дзетак, радавацца ўнукам. Ніне Уладзіміраўне і Віктару Аляксеевічу Гірко, удзельніку, інваліду Вялікай Айчыннай вайны ўдалося стварыць такі саюз. Жывуць, паважаныя, у сваім доме, які і сёння адметны ад іншых не толькі знешняй упарадкаванасцю і ўнутранай чысцінёй, але і асаблівай атмасферай узаемаадносін. Цяпер, калі і ўзрост, і здароўе даюць аб сабе знаць, бывае муж і жонка пабурчаць па-старэчы адзін на аднаго, але гэтым, мяркую, толькі цешацца.
Источник: admin_222
Поделиться
Комментарии