Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Капыльскія аграрыі прыходзяць на дапамогу

02.08.2014
На працягу ўборачнай Капыльскі раён паказвае самыя высокія тэмпы работ у сталічнай вобласці. Аднак не ўсюды справы ідуць так спорна. Таму прынята рашэнне аказаць дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу. Так, 4 жніўня практычна з кожнага сельгаспрадпрыемства Капыльшчыны будзе накіравана па адным камбайне (з камбайнавым экіпажам) на збожжавыя палеткі Крупскага раёна. Да таго ж, туды выедуць і аўтамабілі. Аказваюць дапамогу суседзям і на тэрыторыі  нашага раёна: у прыватнасці, камбайны з ААТ “Піянер-Агра” працавалі на палетках ААТ “Ціміразеўскі”, з ААТ “Скабін” — у ААТ “П-з Дусаеўшчына”, з ААТ “Семежава” — у ЗАТ “Жыліхава”. Маргарыта САКОВІЧ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей