
Шчыра віншую працаўнікоў ААТ “Піянер-Агра”, якія першымі ў раёне закончылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур і выканалі план па продажы збожжа дзяржаве. У гаспадарцы намалочана 9238 тон. Сярэдняя ўраджайнасць 70,1 цэнтнера з гектара — і гэта таксама лепшы рэзультат у раёне.
Самыя сардэчныя віншаванні і найлепшыя пажаданні адрасую і хлебаробам адкрытых акцыянерных таварыстваў “Скабін”, “Семежава”, “Мажа-Агра”, ф-ла “Лакнея”, КСУП “Доктаравічы”, СГФ “Руднае”, якія таксама завяршылі ўборку. Вы выканалі задачы, якія стаялі перад вамі: з мінімальнымі стратамі ўбралі зерне і забяспечылі яго захаванасць.
Жадаю вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця і новых працоўных здзяйсненняў на карысць нашай Бацькаўшчыны.
Анатоль ЖДАНЕНЯ,
старшыня Капыльскага райвыканкама
Комментарии