[caption id="attachment_36636" align="aligncenter" width="570"]

Аляксандр Іваноўскі (справа) і Андрэй Харошка[/caption]
Масавая ўборка збожжавых на Капыльшчыне працягваецца. Кіпіць работа на ўрадлівай хлебнай ніве: магутныя машыны адвозяць каштоўны груз на зернесушыльныя комплексы. Сёлета, здаецца, і надвор’е спрыяе людзям: устанавілася сухое і гарачае, як на заказ. Але ўсё ж такі галоўнае — хлебароб, яго ўменні, старанні, настойлівасць, добрасумленнасць і шчырасць у працы.
Расце “армія” экіпажаў-тысячнікаў, і ўсе яны варты самых шчырых слоў прызнання за сваю плённую працу. Днямі падзяку і самыя найлепшыя пажаданні ў свой адрас атрымалі лепшыя працаўнікі яшчэ некалькіх гаспадарак. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Татарыцкі і першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Вікторыя Шостак павіншавалі з працоўнай перамогай камбайнераў-тысячнікаў Аляксандра Іваноўскага і Андрэя Харошку і маладзёжны экіпаж у складзе Алега Леановіча і Аляксандра Гірко з ААТ “Піянер-Агра”. Дарэчы, менавіта ў першага экіпажа самы лепшы рэзультат у раёне – звыш 1800 тон збожжа.
У ААТ “Ціміразеўскі” свае лідары жніва. Тут віншаванні прымалі: сямейны экіпаж у складзе Сяргея і Вольгі Пяцігорцаў (і на іх рахунку больш за 1400 тон зерня), а таксама маладыя ўдзельнікі жніва: камбайнеры Сяргей Сямашка і Васіль Васілеўскі і вадзіцель, заняты на адвозцы збажыны, Сяргей Турэйка.
Ім былі ўручаны маланкі-падзякі ад райвыканкама, каштоўныя падарункі ад прафсаюза і маладзёжнай арганізацыі.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии