
Шчыра віншую працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны, якія першымі ў Мінскай вобласці намалацілі 100 000 тон збожжа.
Дзякуючы стараннасці і адданасці сваёй справе, умелай арганізацыі ўборачнага працэсу вам удалося дасягнуць такога выніку, а значыць — унесці важкі ўклад у агульны каравай сталічнага рэгіёну.
Выказваю ўпэўненасць у тым, што ўборка будзе працягнута і далей на высокім арганізацыйным узроўні, і ў выніку хлебаробы парадуюць нас новымі працоўнымі здабыткамі.
Вялікі дзякуй усім, хто працуе на хлебнай ніве. Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, поспехаў на карысць нашай Бацькаўшчыны.
Анатоль ЖДАНЕНЯ,
старшыня Капыльскага райвыканкама
Комментарии