Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

На Капыльшчыне ёсць 100 тысяч тон!

30.07.2014
[caption id="attachment_36628" align="aligncenter" width="570"] В. Маліноўскі, А. Жданеня віншуюць А. Леановіча.[/caption] Хлебаробы Капыльскага раёна першымі на Міншчыне намалацілі 100 тысяч тон збожжа новага ўраджаю. Гэту падзею не пакінулі без увагі лідары прафсаюзнага руху вобласці і прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. У панядзелак у раён наведаліся старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі, карэспандэнты “СТБ” і газеты “Мінская праўда”. На палетках ААТ “Піянер-Агра” — гаспадаркі, якая паказвае самую высокую ўраджайнасць, — Віктар Тадэвушавіч уручыў прывітальны адрас старшыні райвыканкама Анатолю Жданеню, а таксама Падзякі, грашовыя прэміі і сувеніры членам маладзёжнага экіпажа ў складзе Алега Леановіча і Аляксандра Гірко, а таксама кіраўніку гаспадаркі  Аляксандру Макарчуку. Такія ж узнагароды ад аб’яднання прафсаюзаў атрымаў сямейны экіпаж з ААТ “Скабін”: тут віншавалі з высокімі дасягненнямі Аляксандра і Таццяну Грынкевічаў. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей