Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Важкi хлебны колас «Піянер-Агра»

26.07.2014
[caption id="attachment_36593" align="aligncenter" width="570"] А. Гірко і А. Леановіч[/caption] У адкрытым акцыянерным таварыстве “Піянер-Агра” ўраджайнасць збожжавых культур перавышае 60 цэнтнераў з гектара – і гэта адзін з лепшых вынікаў у раёне. Ва ўборцы задзейнічана сем экіпажаў, якія маюць даволі вялікі вопыт работы на ўборачнай. “Мы стараемся ствараць камбайнерам аднолькавыя ўмовы для работы ў полі, — расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Макарчук, — а таму яркіх лідараў у нас і быць не можа. Радуе, што кожны з іх адчувае такія адносіны да сябе і адказвае стараннай выніковай працай”. У гаспадарцы на 24 ліпеня ўжо было ўбрана 51,3% запланаваных плошчаў і намалочана 4534 тоны збажыны пры сярэдняй ураджайнасці 64,8 ц/га. А першы тысячны намалот на рахунку экіпажа ў складзе Аляксандра Іваноўскага і Андрэя Харошкі — менавіта ў іх гонар на мехдвары ўзняты чырвоны сцяг. Работнікаў, занятых на ўборачнай, забяспечваюць халоднай мінеральнай вадой, двухразовым харчаваннем (абеды рыхтуюць ва ўласнай сталовай). А калі спатрэбіцца працаваць да 12 гадзін ночы, запэўніў дырэктар гаспадаркі, на палі будуць дадаткова дастаўляцца падвячоркі. Абсталяваны лазня і летнія душы (на мехдвары і збожжатаку), і ў хлебаробаў ёсць магчымасць апаласнуцца пасля напружанага працоўнага дня. У гутарцы з маладымі камбайнерамі Алегам Леановічам і Аляксандрам Гірко давялося пачуць пацвярджэнне гэтым словам. Хлопцы першы год разам, але агульная мова знойдзена, жаданне дабіц- ца высокіх рэзультатаў — ёсць, таму і працуецца з энтузіязмам. Расказваючы пра тактыку вядзення работ, Аляксандр Рыгоравіч адзначыў, што сёлета распачалі з трыцікале. Менавіта на гэту культуру найбольшае ўздзеянне аказала непагадзь. Асабліва пацярпеў гатунак Праметэй. Буйны колас і высокая сцябліна прымусілі расліну схіліцца пад націскам дажджу і ветру, утварылася палёгліца (на плошчы каля 250 га), а таму трэба было тэрмінова ратаваць ураджай. Да таго ж і вільготнасць збажыны 12%, а значыць практычна не спатрэбілася яе сушыць. У панядзелак прыступілі да ўборкі азімай пшаніцы — яна таксама радуе высокімі намалотамі. Гэта ўжо будзе, паводле слоў Аляксандра Макарчука, праца на фінансавы рэзультат. Збожжа пойдзе на продаж дзяржаве. Усяго з гаспадаркі неабходна будзе паставіць 860 тон пшаніцы (на Барысаўскі і Слуцкі камбінаты хлебапрадуктаў) і 220 тон ячменю, з іх 150 тон — піваварнага. Вялікая ўвага надаецца і іншым работам, якія з’яўляюцца лагічным прадаўжэннем жніва. Сярод іх — уборка саломы. Як паведаміў кіраўнік сельгаспрадпрыемства, на 300 га салома будзе здробнена, а астатняя — падабрана і за- прасавана. Для гэтай мэты ёсць тры прэс-падборшчыкі. Створаны звёны для адвозкі і выканання пагрузачна-разгрузачных работ. Важным лічаць у гаспадарцы і такі агратэхнічны прыём, як лушчэнне ржышча. На палетках, дзе рос азімы рапс, яго ўжо правялі. Уносяцца ўгнаенні пад ураджай будучага года. Дарэчы, азімы рапс сёлета вельмі парадаваў земляробаў ААТ “Піянер-Агра”: тут было намалочана 1003 тоны алеянасення пры сярэдняй ураджайнасці 40,1 ц/га. Практычна ўвесь ура- джай ужо рэалізаваны. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей