Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

«Сонейка» — лепшы адпачынак!

24.07.2014
[caption id="attachment_36567" align="aligncenter" width="570"] Выхаванцы “Сонейка”[/caption] Летні аздараўленчы лагер “Сонейка” з дзённым знаходжаннем дзяцей працаваў на базе ДУА “Слабадакучынская СШ”. Для 23 хлопчыкаў і дзяўчынак былі створаны ўсе ўмовы для карыснага, захапляльнага і развіваючага дзіцячага адпачынку. Сезон 2014 года ўжо не першы ў гісторыі школы. Пад кіраўніцтвам Людмілы Корбут (старшы выхавацель) распрацавана выдатная праграма па арганізацыі адпачынку: святы, гульні, конкурсы, экскурсіі і кастры. У лагеры працавалі гурткі: “Танцавальны”, “Патрыёты Радзімы”, “Спартыўныя гульні”, “Рукадзель- ніца”. Там дзеці змаглі навучыцца новаму. Шмат увагі надавалася заняткам на паветры. Прайшоў міні-паход ва ўрочышча Крынічка, дзе турысты з задавальненнем вучыліся не толькі ставіць палатку, а і пячы бульбу, сала. Цікавай стала і гульня “Зарніца”, падчас якой дзеці атрымалі навыкі арыентавання на мясцовасці. З вялікім задавальненнем у час  экскурсіі па Капыльшчыне вучні наведалі мемарыял на месцы спаленай вёскі Масявічы, помнік удзельнікам Лаўскага бою. Да магіл партызан і мірных жыхароў былі ўскладзены кветкі. Наталля Бохан, настаўнік геаграфіі і кіраўнік праекта “Героі Савецкага Саюза Капыльскага раёна”, расказала прысутным аб падзеях 1941-1944 гг.  Цікава тое, што сярод удзельнікаў Лаўскага бою быў 16-гадовы юнак Валодзя Качаноўскі з вёскі Слабада-Кучынка. Затым вучні наведалі храм Святой Троіцы ў вёсцы Цялядавічы. Там дзяцей гасцінна сустрэў настаяцель храма Генадзь Корнеў і пазнаёміў з помнікам драўлянага дойлідства XVIII стагоддзя з элементамі класіцызму. У дар ад царквы дзеці атрымалі крыжыкі і паставілі свечкі за здароўе ўсіх дзяцей у свеце. Было наладжана супрацоўніцтва з Слабада-Кучынскай сельскай бібліятэкай. Яе загадчык, Валянціна Барташэвіч, арганізавала выставы кніг, правяла змястоўныя мерапрыемствы (“Час кнігі”, “Дзень чытача” і інш.). У школе адбылося ўручэнне ўзнагарод апошнім ветэранам вайны і вязням фашызму, прымеркаванае да 70-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У школьным музеі імя І. С. Трацэўскага праведзена літаратурна-музычная гадзіна “Мы помнім!” Са словамі прывітання да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся Васіль Скрыннікаў – палкоўнік, намеснік старшыні Рэспубліканскага савета ГА “Беларускі саюз афіцэраў”. Свае вершы прачытала самабытная паэтэса Капыльшчыны Ядвіга Малевіч. Актыўна ўдзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве выхаванцы лагера Аляксандр Пратасевіч, Юрый Нікановіч, Аляксандр Давідоўскі, Вольга Міхайлоўская, Крысціна Францкевіч, Яна Коршук і іншыя. Нельга не адзначыць актывістаў БРСМ Вікторыю Коршук і Святлану Кунцэвіч. Ля стэнда “Імя ў гісторыі” была арганізавана ганаровая вахта. Неабходна адзначыць, што кожны дзень у лагеры “Сонейка” быў насычаны разнастайнымі заняткамі і адпачынкам. Барыс ДЗЕНІСЮК, кіраўнік рэгіянальнага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў, член ГА “Беларускі саюз афіцэраў”

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей