Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Капыльскі раён — лідар жніва на Міншчыне

23.07.2014
Важкі ўклад у агульны каравай Мінскай вобласці ўносяць хлебаробы Капыльшчыны. Нашы землякі паказваюць самыя высокія тэмпы работ: па стане на 22 ліпеня ўбрана 7765 гектараў — 22% ад запланаванага. Намалочана 33 812 тон збажыны — і гэта таксама лепшы рэзультат у вобласці. На другім месцы ідзе Слуцкі раён — 31 595 тон, на трэцім — Нясвіжскі раён (26 828 тон зерня). Усяго па Мінскай вобласці ўбрана 9% ад запланаванай плошчы збожжавых і зернебабовых. Намалочана 196 189 тон, ураджайнасць складае 41 ц/га. На палетках Капыльскага раёна па стане на 22 ліпеня задзейнічаны 151 камбайн. Найбольшая іх колькасць у ААТ «Капыльскае» — 17, «Старыца-Агра» — 15, «Ціміразеўскі» — 12, «Семежава» і  СГФ «Руднае» — па 10 адзінак.

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей