Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

16

На Капыльшчыне рыхтуюцца да новага навучальнага

23.07.2014
У навучальных установах Капыльшчыны працягваецца падрыхтоўка да новага 2014-2015 навучальнага года. Дзеці з задавальненнем прыйдуць у новыя класы, дзе не толькі будзе зроблены бягучы рамонт (у тым ліку гаспадарчым спосабам і па грамадзянска-прававых дагаворах), але і набыта новая мэбля, школьныя дошкі і сучасныя сродкі навучання: тэлевізары з вадкакрышталічнымі экранамі, ноўтбукі і г. д. Сродкі на гэтыя мэты выдзелены Мінаблвыканкамам і райвыканкамам. Як паведаміла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Міхайлоўская, сёлета вырашаецца глабальнае пытанне, якое хвалявала сістэму адукацыі раёна не адзін год, — бягучы рамонт спартыўнай залы для заняткаў фізкультурай навучэнцаў Песачанскай СШ. Работы выконвае Капыльскае РБУ, з якім заключаны дагавор на 634 млн рублёў. Даволі вялікі аб’ём работ (на 200 млн рублёў) па рамонце даху праводзіцца ў Цімкавіцкай СШ. Па словах Алены Станіславаўны, на правядзенне рамонту гаспадарчым спосабам ужо зрасходавана 3 млрд 200 млн рублёў. Новы выгляд на дадзены момант набываюць каля 30 вучэбных кабінетаў, на падлогу ўкладваецца ламінат, выраўноўваюцца, фарбуюцца сцены, устанаўліваецца падвесная столь, замяняюцца свяцільні, аконныя і дзвярныя блокі і г. д. Дарэчы, частка класаў была адрамантавана яшчэ ў зімовы і веснавы перыяд. У дашкольных установах зараз праводзіцца рамонт больш чым 12 групавых ячэек, харчаблокаў, актавых, спартыўных залаў, холаў і калідораў, санвузлоў і г. д. Таксама ва ўстановах адукацыі вядзецца мэтанакіраваная работа па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона: рамантуецца абсталяванне кацельняў, ідзе замена радыятараў, каб у асенне-зімовы перыяд працаваць без збояў. Для падвозу дзяцей у аддзеле ёсць дзесяць аўтобусаў, якія зараз знаходзяцца на рамонце, да пачатку новага навучальнага года яшчэ будзе набыты адзін за кошт сродкаў раённага бюджэту і адзін – упраўлення адукацыі аблвыканкама. Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама набывае два камп’ютарныя класы, якія з’явяцца ў Быстрыцкай і Доктаравіцкай СШ, а для якаснай падрыхтоўкі па замежнай мове для навучэнцаў СШ №3 г. Капыля і Цімкавіцкай СШ будуць закуплены лінгафонныя кабінеты. На суму 350 млн рублёў будзе набыта спартыўнае абсталяванне і інвентар. Паралельна праводзіцца работа па забеспячэнні дзяцей падручнікамі і дапаможнікамі, а педагогаў – метадычнымі матэрыяламі. Аддзел адукацыі, спорту і турызму таксама кантралюе падрыхтоўку да новага навучальнага дзяцей з мнагадзетных, малазабяспечаных сем’яў і тых, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Па неабходнасці ім будзе аказана матэрыяльная дапамога. Як падкрэсліла Алена Міхайлоўская, з 1 па 15 жніўня раённай камісіяй будзе ажыццяўляцца прыёмка ўстаноў адукацыі з падпісаннем пашпартоў гатоўнасці. Сяргей КОЗЕЛ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей