Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Аб справах вясковых (CMigrator copy 1)

21.07.2014
Гудуць камбайны Па стане на 18 ліпеня пяць сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны распачалі ўборку збожжавых і зернебабовых культур: гэта адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Скабін”, “Піянер-Агра”, “Капыльскае”, ф-л “Лакнея”, КСУП “Грозава-агра”. Намалочана 2112 тон пры сярэдняй ураджайнасці 39,3 ц/га. На рапсавых палетках Рапс на тэрыторыі Капыльскага раёна ўбраны на 5622 га, што складае 94% да неабходнага. Намалочана 12 109 тон насення, сярэдняя ўраджайнасць — 21,5 ц/га. Найбольш гэта культура парадавала земляробаў ААТ “Піянер-Агра”, дзе намалочана з кожнага гектара па 40,1 цэнтнера. Клопаты пра кармы Гаспадаркамі раёна нарыхтавана 48 345 т к. адз., або па 10,97 цэнтнера на ўмоўную галаву жывёлы. Лепшыя вынікі паказваюць аграрыі ААТ “Капыльскае” (16,5 ц к. адз.), ААТ “Прагрэс 2010” (14,4 ц к. адз.). Найгоршы паказчык у ААТ “Суворава-Агра” — 6,1 ц к. адз. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей