Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

53

Яны прайшлі па Першай сусветнай...

19.07.2014
[caption id="attachment_36523" align="aligncenter" width="500"]Місючэнка Сцяпан (крайні справа) з баявымі сябрамі Місючэнка Сцяпан (крайні справа) з баявымі сябрамі[/caption] 1 жніўня 2014 года адзначаецца трагічная дата – стагоддзе пачатку Першай Сусветнай вайны 1 жніўня 1914 года двума групоўкамі буйных імперыялістычных дзяржаў: Траістым саюзам (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Англія, Францыя, Расія) была развязана Першая сусветная вайна, якая цягнулася да лістапада 1918 года. Вайна мела спусташальны вынік для беларускага народа. Не менш як 800-900 тысяч жыхароў Беларусі былі мабілізаваны ў рускую армію, каля 1,5 мільёна сталі бежанцамі і пакінулі яе тэрыторыю, яшчэ каля 2 мільёнаў чалавек аказаліся ў зоне нямецкай акупацыі. Ва ўсе часы на кожнай вайне з’яўляюцца свае героі, і кожны народ ганарыцца імі, усхваляючы ў песнях, вершах, фальклоры. Дзясяткі тысяч расійскіх салдат і афіцэраў здзейснілі подзвіг на зямлі пакутнай Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны. Але ніхто не ўславіў іх гераізм, адвагу і доблесць, не вярнуў неаплатны доўг бацькам, удовам і сіротам, не ўзвысіў заслужаных почасцей, не ўшанаваў ветэранаў. [caption id="attachment_36522" align="aligncenter" width="289"]Місючэнка Павел Місючэнка Павел[/caption] У віхуры той вайны апынуліся мой дзед Місючэнка Сцяпан Цярэнцьевіч і яго родны брат Павел. Нарадзіліся хлопцы ў простай сялянскай сям’і, дзе акрамя іх было яшчэ трое дзяцей: браты Грыша і Даніла, сястра Вера. Сям’я пражывала ў невялікай вёсачцы Гарнастаева Мінскай губерніі Слуцкага павета Грозаўскай воласці. Да пачатку вайны Сцяпан і Павел скончылі 4 класы Грозаўскага народнага вучылішча, дзе выкладаліся Закон Божы, руская мова, арыфметыка, царкоўныя спевы, рамёствы. У 1904 годзе Паўла прызвалі ў Рускую імператарскую армію ў кавалерыйскі полк Яго Імператарскай Вялікасці, што дыслацыраваўся ў горадзе Гродна на вуліцы Тытунёвай. Ён удзельнічаў у баях у складзе 3-й Рускай арміі пад камандаваннем генерала П. І. Іванова. За 13 гадоў службы (з 1904 па 1917 гады) Павел ад радавога казака даслужыўся да штабс-капітана. За доблеснае выкананне воінскага абавязку быў узнагароджаны Георгіеўскім срэбным медалём 4-й ступені. У кастрычніку 1917 года полк накіравалі ў Маскву для навядзення парадку. Там Павел уступае ў партыю бальшавікоў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ён вяртаецца на радзіму. Да 1929 года Павел з жонкай Домнай жылі на хутары Цыкаў, працавалі на ўласнай гаспадарцы, гадавалі пяцёра дзяцей. Пасля калектывізацыі сям’я пераехала ў вёску Гразавок, дзе Павел працаваў пчаляром, ветэрынарам у мясцовым калгасе «Праўда» (пазней «Інтэрнацыянал»). Памёр Павел у 1972 годзе. Мой дзед Сцяпан, 1887 года нараджэння, у 1915 годзе быў таксама прызваны ў Рускую імператар- скую армію. Ён служыў у якасці кананіра 2-й батарэі 29-й артылерыйскай брыгады 10-й арміі пад камандаваннем генерала А. В. Самсонава, быў удзельнікам ліквідацыі Свянцянскага прарыву (26 жніўня – 19 верасня 1915 года), пасля якога ў ходзе Віленскай аперацыі рускай арміі ўдалося спыніць наступленне немцаў, удзельнічаў у баях за Смаргонь. Калі б у Першую сусветную вайну гарадам давалі ганаровыя званні, то невялікая беларуская Смаргонь, што ў Гродзенскай вобласці паблізу літоўскай мяжы, бясспрэчна, стала б горадам-героем. Салдаты той вайны гаварылі: «Хто пад Смаргонню не быў, той вайны не бачыў». 810 дзён і начэй ішлі кровапралітныя баі за Смаргонь – невялікую чыгуначную станцыю, стратэгічна важны вузел. Горад быў сцёрты з твару зямлі ўраганным агнём нямецкай артылерыі. 3 16 228 чалавек даваеннага насельніцтва ў снежні 1917 года налічвалася толькі 154 жыхары. Пісьменнік Міхась Зошчанка казаў: «У тую вайну прапаршчыкі жылі не больш як дванаццаць дзён». Пазней Сцяпан быў накіраваны на васьмімесячныя паскораныя курсы ветфельчараў у мястэчка Лагойск, якія паспяхова скончыў з прысваеннем звання ваеннага ветфельчара. Хутка Сцяпан вяртаецца на радзіму і пасяляецца з сям’ёй на хутары Цыкаў, што ля Грозава. Пасля калектывізацыі Сцяпан з жонкай Аленай і трыма дзецьмі пераязджаюць у Грозаў, дзе з 1926 па 1947 год ён працуе ветфельчарам, лечыць калгасную жывёлу і ўласную жывёлу землякоў. Памёр Місючэнка С. Ц. у 1947 годзе. Адметна, што маёй маці (Надзеі, дачцэ Сцяпана) удалося захаваць падручнікі царскіх часоў па ветэрынарыі, па якіх некалі вучыўся дзед і якія я цяпер паказваю свайму сыну-трэцякласніку Паўлу, стымулюючы ў яго прагу да ведаў. Усе дзеці Сцяпана звязалі свой лёс з медыцынай: сын Аляксандр стаў ваенным урачом, дочкі Валя і На- дзя – медыцынскімі сёстрамі. Па сённяшні дзень у вёсцы Грозава на вуліцы Кандратаўскай (цяпер Савецкая) стаіць невялікая хатка – былая ветлячэбніца, дзе працавалі мой дзед і яго родны брат Павел – ветэраны Першай сусветнай вайны. Вячаслаў РЫБАК, супрацоўнік Капыльскага раённага краязнаўчага музея

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей