Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Пра ваду, кафэ, газ i дарогi

19.07.2014
Свой чарговы прыём грамадзян па асабістых пытаннях дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Бойка правёў у Семежаўскім сельсавеце. Да народнага выбранніка звярнуліся два чалавекі. Жыхарку аграгарадка Семежава, ветэрана працы Валянціну Малюжыц, як і многіх іншых вяскоўцаў, хвалюе якасць вады ў іх населеным пункце, у прыватнасці, будаўніцтва станцыі абезжалезвання. Таксама Валянціна Паўлаўна выказала пажаданне наконт адкрыцця ў Семежаве сталовай ці кафэ. Старэйшына в. Чырвоная Дубрава Васіль Сянюк звярнуўся да дэпутата наконт пастаноўкі кааператыва па газіфікацыі іх населенага пункта на чаргу для пракладкі газаправода. Ад імя аднавяскоўцаў Васіль Лявонцьевіч выказаў занепакоенасць станам дарог у Чырвонай Дубраве. Усе пытанні адрасаваны на разгляд адпаведным службам і знаходзяцца на кантролі. Сяргей КОЗЕЛ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей