Правадное радыёвяшчанне на тэрыторыі Капыльскага раёна 14 ліпеня спыніла сваё існаванне, паведамілі ў вузле электрасувязі. Поўнае адключэнне планавалася на канец месяца, аднак апошнія навальніцы паскорылі працэс, вывеўшы са строю большасць абсталявання.
Закрыццё паслугі праваднога радыёвяшчання прадугледжана адпаведнай праграмай па планавай аптымізацыі сеткі. Альтэрнатывай праваднога радыё для спажыўцоў стала FM-вяшчанне. Замест радыёкропак вузлом электрасувязі прапаноўваюцца прыёмнікі FM-дыяпазону з трансляцыяй Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.
Як ужо паведамлялася, з лютага гэтага года з’явілася магчымасць слухаць у FM-дыяпазоне (на хвалі 102,3 МГц) і праграму раённага радыё “Раніца Капыльшчыны”. Яна выходзіць у эфір два разы на тыдзень: па панядзелках з 6.25 да 6.40 і па серадах – з 22.05 да 22.30.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии