Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Чакаем перамог!

16.07.2014
На фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Капыля адбыўся чарговы матч чэмпіянату Мінскай вобласці: футбольны клуб “Капыль” прымаў лідараў турніру ФК “Старыя Дарогі”, які з дзесяці гульняў саступіў толькі ў адной. Першы тайм выдаўся не самы лёгкі: госці раз-пораз стваралі небяспечныя моманты ля варот гаспадароў. Але капыляне вытрымалі гэты націск і нават здолелі забіць адзін гол. Пасля перапынку яўную перавагу і па валоданні мячом, і па колькасці ўдараў па варотах мелі нашы футбалісты, але мяч, як кажуць, не ішоў у вароты. У выніку спрацаваў закон футбола: не забіваеш ты — забіваюць табе. Так, тры атакі гасцей завяршыліся ўзяццем варот капылян. Канчатковы вынік — 1:3. Неабходна адзначыць, што больш за палову асноўных ігракоў каманды ФК “Капыль” атрымалі розныя траўмы, і касцяк цяпер складаюць 16-17-гадовыя юнакі, якім складана яшчэ супрацьстаяць вопытным дружынам. У турнірнай сетцы наша каманда знаходзіцца на 9 месцы, маючы ў актыве два выйгрышы, дзве нічыі і шэсць пройгрышаў (15 забітых і 22 прапушчаныя мячы). Наступную гульню футбольны клуб “Капыль” правядзе 20 ліпеня ў г. Дзяржынску, дзе сустрэнецца з мясцовай “Лівадзіяй-Юні”. Гэта каманда займае восьмы радок, таму шанс палепшыць сваё становішча ў турніры ў капылян яшчэ ёсць. Будзем чакаць яркіх перамог! Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей