У Купальскую ноч, 6 ліпеня, у зоне адпачынку г. Капыля пройдзе традыцыйнае народнае свята, прысвечанае Дню Івана Купалы.
Капылян і гасцей горада чакаюць тэатралізаванае прадстаўленне «Ночка купальская», забаўляльна-гульнёвая праграма ля вогнішча «Купальскае ігрышча», падчас якой адбудзецца спальванне чучала лялькі Мары, ва- джэнне карагодаў, купальская варажба, шуканне папараць-кветкі і танцавальная праграма. Будуць працаваць і гандлёвыя павільёны.
Пачатак свята ў 21.00, прадоўжыцца яно да 1 гадзіны ночы.
Аргкамітэт
Комментарии