Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

18

Созданы участки

21.10.2010
У мінулую нядзелю завяршыўся чарговы арганізацыйны этап кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — утварэнне ўчасткаў для галасавання. На тэрыторыі Мінскай вобласці раённымі і Жодзінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі пасля ўзгаднення з адпаведнымі тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі было ўтворана 1085 участкаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У параўнанні з апошнімі выбарамі мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання іх колькасць паменшала на шэсць. У асноўным гэта звязана з тэрытарыяльным узбуйненнем участкаў для галасавання. На тэрыторыі Капыльскага раёна ўтворана 37 участкаў для галасавання. Пасля ўтварэння ўчасткаў для галасавання наступіў яшчэ адзін адказны арганізацыйны этап у кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта фарміраванне саставу ўчастковых выбарчых камісій, якое прадоўжыцца да 3 лістапада. Іх будзе столькі ж, колькі і ўчасткаў для галасавання.

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей