Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Падтрымлiваць стабiльнасць на спажывецкiм рынку імкнуцца капыльскія кааператары

03.07.2014
Прыемная навіна напярэдадні прафесійнага свята кааператараў прыйшла з Мінскага аблспажыўсаюза: Капыльскае райспажыўтаварыства па выніках гаспадарча-фінансавай дзейнасці за мінулы год заняло трэцяе месца ў вобласці (хаця яшчэ па выніках 2011 года яно было ў ліку адстаючых). Аналіз паказвае, што ў даволі няпростых эканамічных умовах райспажыўтаварыствам падтрымліваецца стабільная сітуацыя на спажывецкім рынку і насельніцтва забяспечваецца неабходнымі таварамі. На дадзены момант спажывецкая кааперацыя раёна аб’ядноўвае каля дзесяці галін і сфер дзейнасці, якія паказваюць неблагія вынікі. Напрыклад, тэмп росту тавара- абароту гандлю за 2013 год да ўзроўню папярэдняга года ў супастаўных цэнах склаў 105,3% (6 месца сярод раёнаў вобласці), грамадскага харчавання — 109,1% (9 месца), аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі — 108,7% (2 месца), закупак сельгаспрадукцыі і сыравіны ў насельніцтва — 101,2% (10 месца). Рэнтабельнасць чыстага прыбытку па выніках года склала 0,39% (0,28% — па аблспажыўсаюзе), а прыбытку ад рэалізацыі тавараў, работ, паслуг — 1,77% (0,73%). — І хаця закладзены даволі трывалы фундамент для далейшага развіцця, але не ўсе задачы яшчэ поўнасцю выкананы, — адзначае старшыня праўлення Валерый Урбановіч. — Таму няма ніякіх падстаў для самазаспакаення. У першую чаргу мы павінны крытычна ацэньваць сваю работу, пастаянна аналізаваць недахопы і ставіць перад сабой мэты на перспектыву. Для гэтага развіваецца матэрыяльна-тэхнічная база, укараняюцца новыя формы работы. Так, у мінулым годзе быў мадэрнізаваны кандытарскі цэх у аграгарадку Цімкавічы, устаноўлена новае абсталяванне ў Капыльскім кааппраме, набываюцца аўтамагазіны, адкрыты буфет у ЦРБ, у магазіне “Зімняя вішня” дзейнічаюць пастаянныя скідкі, што дазволіла павялічыць тавараабарот у гандлёвай кропцы ў два разы. Традыцыйным стала правядзенне шматлікіх кірмашоў і акцый. Дабрабыт спажывецкай кааперацыі ў многім вызначаецца ўменнем працаваць, выконваць свае абавязкі, знаходзіць новыя рашэнні штодзённых задач і залежыць ад якаснага складу работнікаў, ад іх вопыту і прафесіяналізму. Нямала такіх людзей у Капыльскім райспажыўтаварыстве. Сярод тых, хто атрымае ўзнагароды да прафесійнага свята, у праўленні назвалі вядучага тавараведа Наталлю Канончык, прадаўца магазіна ТПП аграгарадка Семежава Алену Галушка, прадаўца аўтамагазіна Валянціну Лазоўскую, кандытара Капыльскага кааппрама Іну Калядка, начальніка вытворчасці кааппрама Тамару Абрамовіч. Сяргей КОЗЕЛ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей