Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Медалі — паважаным людзям Капыльшчыны

02.07.2014
[caption id="attachment_36367" align="aligncenter" width="443"] У ветэрана Вялікай Айчыннай вайны В. А. Семянкевіча[/caption] Заключным этапам раённай акцыі па ўручэнні юбілейных медалёў “70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў” ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета стала ўрачыстасць, якая прайшла ў Капыльскім раённым краязнаўчым музеі. Паважаных людзей, якія сабраліся ў зале, вітала старшы навуковы супрацоўнік музея Таццяна Варанцова. Яна адзначыла, што нашчадкам неабходна памятаць пра неацэнны ўклад у Перамогу беларускага народа. Віншаванні з надыходзячымі святамі прымалі прысутныя ад намесніка старшыні райвыканкама Алы Раеўскай. Ала Марксаўна расказала, што за час правя-дзення акцыі  (стартавала яна ў раёне 16 чэрвеня) юбілейныя медалі ўжо атрымалі ветэраны, інваліды Вялікай Айчыннай вайны, вязні і працаўнікі тылу, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. Слова трымалі начальнік групы тэрытарыяльнай абароны райваенкамата маёр Анатоль Берднік, старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар.  З пажаданнямі моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця прадстаўнікі раённай улады ўручылі юбілейныя медалі, пісьмы Прэзідэнта і харчовыя наборы ветэранам Мікалаю Георгіевічу Кісялёву, Пятру Пятровічу Малевічу, Аляксандру Сяргеевічу Нікановічу, Наталлі Васільеўне Артамонавай, Льву Іванавічу Лепяцілу, вязням Надзеі Іванаўне Катвіцкай, Людвіцы Людвікаўне Кошманавай, Яўгену Васільевічу Сіўцу, Марыі Мікітаўне Ільюкевіч. Пасля ўручэння памятных узнагарод для прысутных прагучалі песні ваенных часоў у выкананні вакальнага калектыву “Ілона”. Супрацоўнік музея Андрэй Лятчэня расказаў прысутным пра ход вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пазнаёміў з абноўленай экспазіцыяй, якая расказвае  пра  партызанскі рух на Капыльшчыне. Добрым дапаўненнем стаў і аповед Мікалая Георгіевіча Кісялёва. Ён расказаў пра франты і войскі, што вызвалялі нашу краіну ў 1944-м. У гэты ж дзень яшчэ 14 капылян — ветэраны, інваліды вайны, вязні і працаўнікі тылу — атрымалі  юбілейны медаль на даму. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей