На правядзенне бягучага рамонту гаспадарчым спосабам ці па грамадзянска-прававых дагаворах ва ўстановах адукацыі Капыльшчыны з абласнога бюджэту выдзелена 2 млрд 150 млн рублёў.
Кабінеты з сучасным рамонтам, новай мэбляй і тэхнічнымі сродкамі навучання абсталяваны ў гімназіі №1, СШ №2 і №3 г. Капыля, Камсамольскім, Семежаўскім, Навасёлкаўскім вучэбна-педагагічных комплексах, Бучацінскай СШ. Таксама вядзецца рамонт калідораў, санвузлоў, харчаблокаў (дарэчы, зусім новае абсталяванне на харчаблоку з’явілася ў санаторным яслях-садзе і ЦКРНІР). Заменена агароджа ў СШ №3 і яслях-садзе №1, укладваецца тратуарная плітка ў Камсамольскім ВПК.
З раённага бюджэту на правядзенне бягучага рамонту падраднымі арганізацыямі выдзелена звыш 1 млрд рублёў. Самы буйны аб’ект — рамонт спартыўнай залы для навучэнцаў Песачанскай СШ, на які плануецца затраціць 630 млн рублёў. Таксама выдзелены сродкі на рамонт даху школы і фасада дзіцячага саду ў Цімкавічах.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии