Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Справаздачы i выбары ў педагогаў

21.06.2014
[caption id="attachment_36240" align="aligncenter" width="570"]віншаванні прымае Л. Камёнка віншаванні прымае Л. Камёнка[/caption] Справаздачна-выбарная кампанія ў  арганізацыях прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі праходзіць у знамянальны час – сёлета прафсаюзны рух адзначае 110-годдзе. На ХХV справаздачна-выбарную канферэнцыю Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, што адбылася ў гімназіі №1 г. Капыля, сабраліся кіраўнікі ўстаноў адукацыі, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый, члены райкама і рэвізійнай камісіі. У ліку ганаровых гасцей — старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Башко, загадчык аддзела арганізацыйнай работы Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза Валянціна Ільіна, загадчык аддзела арганізацыйнай работы Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Вольга Камалетдзінава, старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. — На працягу пяці гадоў камітэт і пярвічныя арганізацыі праводзілі пастаянную работу для вырашэння пытанняў абароны і сацыялізацыі супрацоўнікаў сістэмы адукацыі, — адзначыла ў дакладзе старшыня Капыльскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Камёнка. — На дадзены момант раённая арганізацыя аб’ядноўвае 39 пярвічак, у якіх —  1780 членаў прафсаюза (ахоп членствам складае 99,9%). Як адзначыла Людміла Міхайлаўна, у рамках сацыяльнага партнёрства паміж аддзелам адукацыі, спорту і турызму і раённай арганізацыяй галіновага прафсаюза рэалізуецца пагадненне на 2013-2016 гг. Штогод разглядаецца ход яго выканання, уносяцца змены і дапаўненні па паляпшэнні стано-вішча работнікаў. Раённаму камітэту ўдалося дасягнуць пэўных  вынікаў у вырашэнні пытанняў выдзялення бюджэтных сродкаў на матэрыяльнае стымуляванне работнікаў пры выкарыстанні кантрактнай формы найму, таксама райкам займае прынцыповую пазіцыю па недапушчэнні масавага вызвалення работнікаў галіны пры правядзенні аптымізацыі сеткі ўстаноў, скарачэнні штату. Асаблівая ўвага надавалася прафесійнаму пенсійнаму страхаванню, пытанням атэстацыі педагагічных работнікаў. — За справаздачны перыяд працягвалася работа, накіраваная на садзейнічанне выкананню патрабаванняў заканадаўства па стварэнні наймальнікамі здаровых і бяспечных умоў працы, умоў для харчавання работнікаў, прафілактыку вытворчага траўматызму, — падкрэсліла Людміла Камёнка. — З кожным годам умацоўваецца матэрыяльная база ўстаноў адукацыі, асаблівая ўвага надаецца прыцягненню спонсарскіх сродкаў на гэтыя мэты, развіццю пазабюджэтнай дзейнасці. Таксама раённы камітэт акцэнтаваў сваю ўвагу на развіцці культурна-масавай, спартыўна-аздараўленчай работы, садзейнічаў развіццю самадзейнага мастацтва сярод работнікаў галіны, павышэнню кваліфікацыі педагогаў, удасканаленню педмайстэрства, рабоце з ветэранамі працы і інш. Разам з тым, нягледзячы на шэраг прынятых на дзяржаўным узроўні рашэнняў, праблемным застаецца пытанне аплаты працы работнікаў устаноў адукацыі. Істотныя змены ўмоў атэстацыі педработнікаў без перагляду памераў надбавак за наяўнасць кваліфікацыйнай катэгорыі для ўсіх педагогаў, павелічэнне педнагрузкі на стаўку без значнага павелічэння аплаты працы, павелічэнне тарыфных ставак толькі асобным катэгорыям педработнікаў, зніжэнне памераў дапамог па часовой непрацаздольнасці выклікаюць справяд-лівую крытыку ў калектывах і адток маладых спецыялістаў з галіны. У абмеркаванні дакладу прынялі ўдзел начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Міхайлоўская, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі СШ №2 г. Капыля Наталля Германовіч, дырэктар Семежаўскага ВПК д/сад-СШ Сяргей Апон, старшыня пярвічкі ЦКРНіР Валянціна Сыман. Выступоўцы ў сваіх прамовах расказалі пра развіццё сацыяльнага партнёрства, сумесную работу адміністрацый і прафсаюзных камітэтаў, узнімалі праблему зніжэння статусу педагога. Адным з важных момантаў канферэнцыі сталі выбары старшыні раённай прафсаюзнай арганізацыі. Аднагалосна адкрытым галасаваннем  абрана на новы тэрмін Людміла Камёнка. Таксама абраны састаў новага райкама і вырашаны іншыя арганізацыйныя пытанні. Самыя актыўныя дзеячы прафсаюзнага руху адзначаны ўзнагародамі арганізацый розных узроўняў галіновага прафсаюза і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей