На тэрыторыі раёна летняя аздараўленчая кампанія ў самым разгары.
Як мы ўжо паведамлялі, гэтымі днямі прадаўжаюць сваю работу лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей, якія працуюць на базе 21 навучальнай установы раёна, тры лагеры працы і адпачынку, кругласутачны лагер “Рабінзон” у Капыльскай дапаможнай школе-інтэрнаце. 14 чэрвеня запрасіў да сябе 60 выхаванцаў лагер з кругласутачным знаходжаннем “Сталкер”, які размясціўся на базе Каменскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, а з 15 чэрвеня 50 высокаматываваных дзяцей адпачываюць у лагеры “Эрудыт” (гімназія №1 г. Капыля).
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии