У рамках падрыхтоўкі да святкавання юбілею горада праводзяцца рамонтныя работы на ўваходзе ў гасцініцу і кафэ “Беларусачка”.
Сіламі КУП “Капыльская ЖКГ” і Капыльскага райспажыўтаварыства будуць зроблены новыя прыступкі, поручні, полікарбанатны казырок, створана безбар’ернае асяроддзе для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Новы выгляд набывае і тэрыторыя, што прылягае да будынка. Тут ужо пад-праўлены газон, зроблена пешаходная дарожка, у хуткім часе будзе заасфальтаваны адрэзак вуліцы М. Горкага ад Жылуновіча да Савецкай.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии