Колькі не сустракаюся з гэтым чалавекам, заўсёды зачароўваюся яго надзвычайнай дабрынёй, чуласцю, спагадлівасцю і сумленнасцю.
У Міхаіла Сяргеевіча Рымашэўскага з в. Слабада-Кучынка ў чэрвені двайны юбілей. Сам гаспадар адзначае 80-годдзе з дня нараджэння, а разам з жонкай Эмай Адамаўнай – 55-годдзе сумеснага жыцця. На юбілей збярэцца шматлікая радня: дзеці (іх трое), шасцёра ўнукаў і двое праўнукаў.
А мінулае ў Міхаіла Сяргеевіча сапраўды цікавае. Усё жыццё звязана з роднай вёскай. Рос Міхаіл у мнагадзетнай сялянскай сям’і франтавіка. Вучыўся ў мясцовай сямігодцы. Крыху паспеў папрацаваць слесарам на велазаводзе ў Мінску, дзе скончыў і аўташколу. Пасля службы ў арміі ў 1956 годзе застаўся працаваць у родным саўгасе “Крыніца”. Прайшоў працоўны шлях ад механізатара да галоўнага інжынера. Актыўная і плённая праца адзначана шматлікімі ўзнагародамі і падзякамі. Сёння, хоць і на заслужаным адпачынку, але даглядае пчол у гаспадарцы. Аднавяскоўцы паважаюць свайго земляка за яго працавітасць, асабістую сціпласць і добразычлівыя адносіны да людзей.
Барыс ДЗЕНІСЮК,
кіраўнік рэгіянальнага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў, член Беларускага саюза афіцэраў
Комментарии