Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Старэйшына заўсёды сярод людзей

12.06.2014
[caption id="attachment_36106" align="aligncenter" width="570"] С. Аніхоўская (другая справа) з В. Купрыенка і жыхаркамі в. Вялешына Н. Сінюк і Ч. Грыгаровіч[/caption] Заслужаным аўтарытэтам для  жыхароў вёсак  Вялешына і  Васілеў-шчына з’яўляецца Святлана Аніхоўская. Яна заўсёды знаходзіцца сярод людзей, пастаянна адгукваецца на іх праблемы. Напэўна, гэта акалічнасць і адыгрывае важную ролю, бо ўжо на працягу амаль дзесяці гадоў вяскоўцы выбіраюць яе старэйшынай сваіх населеных пунктаў. Акрамя таго, Святлана Іосіфаўна з’яўляецца дэпутатам сельскага Савета, ды і праца яе (а яна – брыгадзір участка №3 ААТ “Племзавод Дусаеўшчына”) дазваляе быць у гушчы ўсіх мясцовых падзей, часта сустракацца з насельніц-твам. Такім чынам, сваю непасрэдную работу яна гарманічна спалучае і з выкананнем грамадскіх абавязкаў. У сельсавеце лічаць, што не знойдзеш лепшага памочніка, які давядзе да вяскоўцаў пазіцыю мясцовай улады па тым ці іншым пытанні, арганізуе людзей на нейкую грамадскую справу. Такіх даручэнняў Святлана Іосіфаўна за гэты час выканала шмат. Як вынік – станоўчае вырашэнне многіх праблем вяскоўцаў. Жанчына ведае іх добра і ўздымае перад старшынёй сельвыканкама Вольгай Купрыенка (дарэчы, тэлефануюць яны адна адной амаль штодня, а то і некалькі разоў на дзень). – У першую чаргу ў сваёй рабоце звяртаю ўвагу на навядзенне парадку, што асабліва актуальна ў гэты час, – гаворыць Святлана Аніхоўская. – І вельмі важным гэта з’яўляецца для жыхароў Вялешына, бо вёска наша знаходзіцца пры важнай трасе. Таму сустракаемся з насельніцтвам, гутарым, просім, каб падкасілі, прыбралі тэрыторыю. Дапамагаю сельсавету ў зборы падатку самаабкладання. Таксама цікаўлюся ў сваіх землякоў, ці ёсць у іх паліва, дапамагаю выпісаць (бо большасць з іх састарэлыя, таму патрэбна дапамога). У вырашэнні некаторых пытанняў па меры магчымасці аказвае падтрымку дырэктар ААТ “Племзавод Дусаеўшчына” Сяргей Кавалеўскі. Да таго часу, як пераехаць у Вялешына, Святлана Іосіфаўна і яе муж жылі ў Капылі і працавалі ў аўтапарку №21. Але пацягнула іх у бацькоўскую хату, дзе ўжо дванаццаць гадоў як асталяваліся і ўладкаваліся на працу ў мясцовае сельгаспрадпрыемства. Добрымі памочнікамі па гаспадарцы з’яўляюцца трое сыноў, якія са сваімі сем’ямі жывуць непадалёку. Таксама частыя госці ў бабулі і дзядулі пяцёра ўнукаў. Сергей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей