Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Сумаваць не давядзецца

11.06.2014
З надыходам летніх канікулаў пачалося аздараўленне школьнікаў. У лагерах з дзённым знаходжаннем сёлета адпачнуць 827 дзяцей, а з кругласутачным – 481. З 2 па 25 чэрвеня арганізавана аздараўленне ў лагерах з дзённым знаходжаннем на базе 21 школы раёна. З 10 па 29 чэрвеня з карысцю бавяць свой вольны час 50 навучэнцаў у лагерах працы і адпачынку, якія функцыянуюць на базе СШ №2 г. Капыля, Бучацінскай і Доктаравіцкай СШ. Сярод кругласутачных ужо распачалі сваю работу лагеры на базе Грозаўскай школы-інтэрната і Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната для сваіх выхаванцаў. 14 чэрвеня адкрыецца першая змена ў лагеры “Сталкер”, што размесціцца ў Каменскім ВПК д/с-СШ, з 15-га – пачне працаваць “Эрудыт” у гімназіі №1 г. Капыля. Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, выхаванцаў чакаюць разнастайныя мерапрыемствы. У першую чаргу яны будуць накіраваны на захаванне бяспекі дзяцей. У планах таксама – забаўляльныя праграмы, спартыўныя спаборніцтвы, шматлікія конкурсы, запамінальныя экскурсіі, змястоўныя і пазнавальныя гутаркі і сустрэчы з цікавымі людзьмі. Адным словам, сумаваць не давядзецца. Сяргей КОЗЕЛ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей