[caption id="attachment_36113" align="aligncenter" width="580"]

медалісты раёна[/caption]
Сёлета навучальны год стаў рэкордным на колькасць навучэнцаў, якія закончылі сярэднія навучальныя ўстановы з адзнакай. У параўнанні з 2013-м колькасць залатых і сярэбраных медалістаў у Капыльскім раёне павялічылася больш чым у тры разы.
Пасля здачы экзаменаў выпускнікі школ раёна атрымалі 23 залатыя і адзін сярэбраны медаль (летась – толькі 7 залатых).
Найбольшая колькасць выдатнікаў вучобы навучалася ў сярэдняй школе №3 і гімназіі №1 (па 6 медалістаў), сярэдняй школе №2 г. Капыля (5), Пацейкаўскай СШ (3). Таксама па адным медалісце маецца ў Старыцкай, Грозаўскай, Камсамольскай і Лясноўскай сярэдніх школах.
Асноўная частка выпускнікоў ужо вызначылася з выбарам вышэйшай навучальнай установы і спецыялізацыі, па якой будзе навучацца. Найбольшую цікавасць выдатнікі вучобы праяўляюць да IT-тэхналогій, эканомікі, менеджменту, юрыспрудэнцыі, медыцыны, замежных моў і тэхнічных навук.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии