Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

Спаборнічалі педагогі

09.06.2014
Адбылася традыцыйная раённая спартакіяда сярод членаў прафсаюза — работнікаў устаноў адукацыі. Прысвячалася яна 110-годдзю прафсаюзнага руху, 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 740-годдзю горада Капыля. Асноўная мэта спартакіяды — фарміраванне здаровага ладу жыцця. Прынялі ўдзел у спаборніцтвах 19 каманд устаноў адукацыі Капыльшчыны. У праграму ўваходзілі: лёгкаатлетычная эстафета, міні-валейбол, дартс, кідок баскетбольнага мяча ў кальцо, скачок у даўжыню з месца, падцягванне на перакла-дзіне, скачкі са скакалкай. Па выніках спартакіяды першае заліковае месца заняла каманда ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага” , другое – ДУА “Капыльская дапаможная школа-інтэрнат”, трэцяе – ДУА “Каменскі ВПК д/сад–СШ”. Пераможцы ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Міхайлоўская і старшыня Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Камёнка ўручылі лідарам Ганаровыя граматы, кубкі і грашовыя прэміі. Сяргей КОЗЕЛ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей