Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

«Саюзная ўборка»

05.06.2014
5 чэрвеня, у Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя, згодна з дасягнутай дамоўленасцю міністраў прыродаахоўных ведамстваў Беларусі, Расіі і Казахстана, пройдзе акцыя “Саюзная ўборка”. Паводле слоў галоўнага спецыяліста Капыльскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргея Чарнышэвіча, адбылася вытворчая нарада з удзелам зацікаўленых службаў. Правяла яе старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Былі вызначаны аб’екты для правядзення акцыі і колькасць яе ўдзельнікаў. У прыватнасці, плануецца, што работнікі КУП “Капыльская ЖКГ” прывядуць у парадак гарадскі пляж, зону адпачынку і тэрыторыю ў раёне гарадскіх мастоў, прыбярэжныя палосы ракі Мажа (у межах г. Капыля). Адзелам адукацыі, спорту і турызму (з прыцягненнем школьных лагераў працы і адпачынку) будзе арганізавана ўборка прыбярэжнай паласы сажалкі “Астравок”, а ў в. Бучаціна, сумесна з мясцовым лясніцтвам, — лясной зоны, што прылягае да населенага пункта. Акрамя таго, сельскія школы акажуць дапамогу сельвыканкамам па навядзенні парадку на тэрыторыях сельсаветаў. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі будзе адказваць за навядзенне парадку на тэрыторыі гісторыка-культурнага аб’екта ў в. Дунаева. ДЛГУ “Капыльскі лясгас” правядзе ўборку ведамасных зон адпачынку, тэрыторый лясных масіваў, якія прылягаюць да водных аб’ектаў і аўтадарог. Дарожныя арганізацыі будуць праводзіць ачыстку і абкошванне прыдарожных палос, уборку смецця на аўтастаянках. Усе прамысловыя прадпрыемствы і арганізацыі зоймуцца навядзеннем парадку на сваіх падведамасных тэрыторыях. Мяркуецца, што ўсяго ў акцыі “Саюзная ўборка” будзе ўдзельнічаць звыш 450 чалавек. Маргарыта САКОВІЧ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей