Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

У госці — у «Вясёлую хату»

04.06.2014
[caption id="attachment_36012" align="aligncenter" width="443"] Артысты самадзейнасці Юрый Апановіч, Антон Шышмароў і Вячаслаў Курчык[/caption] У рамках рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2014-м Года гасціннасці прайшла рэспубліканская акцыя “Дзень адчыненых дзвярэй у беларускіх сядзібах”. На тэрыторыі Капыльскага раёна гасцей чакалі ў добра вядомай ужо капылянам аграсядзібе “Вясёлая хата”, што размяшчаецца ў вёсцы Калюга Грозаўскага сельсавета. Дарэчы, у гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 300 такіх сельскіх сядзіб рэспублікі. Ініцыятарамі маштабнай акцыі сталі Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім грамадскім аб’яднаннем “Адпачынак у вёсцы”. На працягу тыдня, з 24 па 31 мая, турысты, турыстычныя арганізацыі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і простыя грамадзяне наведвалі гэтыя маляўнічыя куткі сельскага побыту і культуры, знаёміліся с магчымасцямі адпачынку ў беларускай вёсцы. Падчас «Дня адчыненых дзвярэй» гаспадары сядзібаў прапаноўвалі не толькі экскурсіі па сваіх уладаннях, але таксама праводзілі культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, а народныя калектывы і самабытныя ўмельцы праводзілі разнастайныя майстар-класы. “Вясёлая хата” таксама не стала выключэннем. Тут прысутныя, акрамя знаёмства з экстэр’ерам і інтэр’ерам сядзібы, змаглі ацаніць вакальнае майстэрства самадзейных артыстаў  раённага Цэнтра культуры, якія падарылі шмат народных і эстрадных песень. А ўдзельніца народнага клуба майстроў “Скарбонка”  Алена Бельская прадэманстравала майстэрства ткацтва пояса на бёрдзечку. Такі від адпачынку, як аграэкатурызм, ужо стаў традыцыйна запатрабаваным. Бясспрэчна, што акцыя, праведзеная напярэдадні летняга сезону, прыцягнула ўвагу да сельскага турызму і ў наступным значна пашырыць кола наведвальнікаў гэтых цэнтраў гасціннасці. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей