Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

53

Капыль — наш агульны дом

04.06.2014
На падставе дамоўленасці міністраў прыродаахоўных ведамстваў Беларусі, Расіі і Казахстана аб правядзенні 5 чэрвеня 2014 года акцыі па навядзенні парадку на зямлі “Саюзная ўборка” старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня падпісаў распараджэнне “Аб навядзенні парадку ў мікрараёнах г. Капыля, якія прылягаюць да кальцавой дарогі”. Для падворнага абходу домаўладанняў жылога сектара, які прылягае да кальцавой, была створана рабочая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк. У яе склад увайшлі прадстаўнікі абласнога і раённага дэпутацкіх карпусоў, аддзелаў унутраных спраў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва, спецыялісты землеўпарадкавальнай службы, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, філіяла КУП “Мінскабл-дарбуд” ДРБУ-124, рэдакцыі газеты “Слава працы”, іншыя зацікаўленыя службы. Днямі, падзяліўшыся на дзве групы, адказныя асобы абследавалі вуліцы ад перакрыжавання дарогі Капыль — Вялікая Раёўка да перакрыжавання дарогі Капыль — Старыца. Забягаючы наперад, неабходна адзначыць, што “злосных” парушэнняў утрымання прыдамавых тэрыторый, якія б патрабавалі сур’ёзных умяшанняў улады ці ўкладання значных матэрыяльных рэсурсаў, рабочыя групы не выявілі. Тым не менш, усе “дробязі”, прыкмечаныя падчас абходу, псуюць агульны выгляд Капыля, тым больш што не за гарамі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 740-гадовы юбілей горада, і чакаецца прыезд шматлікіх гасцей, у тым ліку і з замежжа. А гасцей, як вядома, дбайны гаспадар прымае ў чыстым доме. Вось якія парушэнні выявілі прадстаўнікі ўлады. Наталлі М. з вуліцы Я. Коласа неабходна прывесці ў належны стан гаспадарчую пабудову, якую з вялікай нацяжкай можна назвацца хлявом. Здаецца, будынак можа нават абваліцца пад уздзеяннем моцнага ветру. Да таго ж, стаіць ён якраз ля кальцавой дарогі. Гаспадыні, паколькі яе не было дома, па пошце адпраўлена адпаведнае прадпісанне. З надыходам летняга перыяду шмат капылян заняліся добраўпарадкаваннем сваіх прыдамавых тэрыторый, будаўніцтвам дамоў і іншых аб’ектаў. Але не ўсе, відаць, ведаюць, што складзіраваць будаўнічыя матэрыялы неабходна на двары за сваёй агароджай. Кучы пяску, каменняў, блокаў былі па вул. Рамашкі, Я. Коласа, Савецкай, Заазёрнай, 1-й Заазёрнай. З гаспадарамі такіх домаўладанняў прадстаўнікі рабочых груп правялі гутаркі, уручылі памяткі, у якіх гаворыцца аб правілах утрымання тэрыторый, растлумачыўшы, як неабходна складзіраваць будматэрыялы. З-за моцных дажджоў добра пайшла ў рост трава. Работнікі ДРБУ-124, ЖКГ вядуць абкошванне дарог, вуліц, але яшчэ не ўсюды гэта работа праведзена да канца. Такія ўчасткі таксама ўзяты на кантроль удзельнікамі рабочых груп, інфармацыя даведзена да кіраўнікоў адпаведных арганізацый. А вось з жыхарамі прыватнага сектара па вул. Заазёрная, 1-я Заазёрная пра абкошванне тэрыторый вакол дамоў прыйшлося гутарыць персанальна. Многія з разуменнем запэўнівалі: гэту работу правядуць у бліжэйшы час. Тым жа, каго дома не засталі, дасланы рэкамендацыйныя пісьмы з просьбай скасіць траву. Ужо заўтра прадстаўнікі ўлады правядуць кантрольны абход па тым жа маршруце. Да грамадзян, якія не забяспечылі навядзенне парадку на сваіх тэрыторыях, будуць прымяняцца адміністрацыйныя меры ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей