[caption id="attachment_35960" align="aligncenter" width="570"]

Сяргей Язвінскі[/caption]
Як і ўсе сельскагаспадарчыя кампаніі, сёлетняя корманарыхтоўка ў ААТ “Скабін” праходзіць без аўралу. Тэхніка да яе была падрыхтавана загадзя, траншэі таксама. Неабходна скасіць травы першым укосам на 360 га, ужо работы праведзены амаль на палове плошчаў.
— На касьбе траў задзейнічаны тры касілкі, дарэчы, адну з іх набылі літаральна на гэтым тыдні, — адзначае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Іван Грыбок. — Дзве косяць сенажаці, а новая, якую даверылі маладому механізатару Сяргею Язвінскаму, занята на скошванні сумесі люцэрны з цімафееўкай для сенажу. Травы правяльваюцца да 50-60% вільготнасці, а потым здрабняюцца і падбіраюцца двума комплексамі “Палессе”, на якіх шчыруюць Іван Лук’яновіч і Ігар Рай. На адвозцы сянажнай масы задзейнічаны шэсць адзінак тэхнікі: аўтамабілі МАЗ і трактары МТЗ з ПІМамі. Яны дастаўляюць кармы да сянажнай ямы, дзе вядзецца кругласутачная трамбоўка. Удзень тут заняты на магутных трактарах Уладзімір Ганчарэнка і Васіль Самонін, у начны час — Аляксандр Грынкевіч.
Якасці кармоў у гаспадарцы надаецца самая пільная ўвага. Дакладна выконваюцца патрабаванні па даўжыні рэзкі травяной масы, яе вільготнасці, трамбаванні і, вядома ж, тэмпературы ў траншэі. Кантралююць працэс нарыхтоўкі і закладкі адказныя спецыялісты, вядзецца ўся неабходная дакументацыя. Дарэчы, траншэі ачышчаны ад рэшткаў кармоў, пабелены, пад’езды высланы саломай.
Значную стаўку сёлета ў ААТ “Скабін” будуць рабіць на закладку сенажу ў палімерную плёнку, у якой якасць корму намнога вышэйшая. Да дажджоў таксама паспелі ўжо крыху назапасіць сена, скруціць яго ў рулоны і схаваць у сетку, пры ўсталяванні спрыяльнага надвор’я работы прадоўжацца.
Працоўны дзень у асноўным доўжыцца з сямі гадзін раніцы да сямі вечара, для механізатараў арганізавана двухразовае харчаванне.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии