Літаральна праз месяц будзе адзначацца 740-гадовы юбілей з дня першага ўпамінання г. Капыля ў Галіцка-Валынскім летапісе. Да гэтай урачыстай даты рыхтуецца вельмі цікавая і разнастайная праграма. Натуральна, што справа гонару кожнага капыляніна не толькі прыняць у святкаваннях актыўны ўдзел, але і прадэманстраваць наша адзінства. А менавіта Гімн аб’ядноўвае ўсіх, хто жыве ў нашым горадзе і раёне.
ГІМН КАПЫЛЯ І КАПЫЛЬСКАГА РАЁНА
Словы М. Кожуха, С. Ждановіча
Музыка С. Ждановіча
Горад былых вякоў,
Спадчына родная.
Праца тваіх сыноў —
Годнасць народная!
Прыпеў:
Капыльская зямля мая,
Крыніца слаўнага жыцця.
Мой лёс, мой гонар, зорны шлях,
Радзіма, слаўся ты ў вяках!
Мужнасці продкаў быль
Часамі не знішчана.
Вера мая — Капыль,
Зорка на Міншчыне!
Прыпеў:
Капыльская зямля мая,
Крыніца слаўнага жыцця.
Мой лёс, мой гонар, зорны шлях,
Радзіма, слаўся ты ў вяках!
Комментарии