[caption id="attachment_35897" align="aligncenter" width="570"]

Іван Кнышэвіч з Аляксандрам Сасіновічам[/caption]
Аграрыям ААТ “Старыца-Агра” сёлета неабходна скасіць травы першым укосам на плошчы 3300 га – гэта самы большы паказчык па раёне. Гэтымі днямі не ўпускаецца ніводная пагодлівая хвіліна. На будучую зімоўку трэба нарыхтаваць 2610 т сена, 37 400 т сенажу і 36 900 т сіласу.
У дзень нашага наведвання ў сельгаспрадпрыемстве на ўчастку №2 каля вёскі Свідзічы ішла падборка сянажнай масы з люцэрны. Як ад- значыў брыгадзір участка Іван Кавальчук, работы вяліся на 150-гектарным палетку, дзе працавалі два корманарыхтоўчыя звяны. На камбайне КЗР быў задзейнічаны Сяргей Крадажон, на “Джон Дзіры” – Аляксандр Сасіновіч. Адвозку масы на гэтым участку ажыццяўлялі 13 адзінак тэхнікі.
У той жа дзень якраз заканч- валася закладка першай сянажнай ямы на 2,5 тыс. тон каля малочнатаварнага комплексу “Андросаўшчына”.
Як і павінна быць, трамбоўка на яме вялася кругласутачна “Кіраўцам” і новым “Амкадорам”. Уся маса, а яе за дзень паступае каля 1200 тон, абавязкова праходзіць праз вагавую. Пры закладцы пастаянна прысутнічаюць адказныя спецыя- лісты: прадстаўнікі агранамічнай і зоаветэрынарнай службаў. У абавязковым парадку кантралюецца сянажная маса вільгацямерам і тэрмометрам. Тут жа вядуцца запісы ў журналы праверак, ёсць і іншая неабходная дакументацыя.
Не забываюцца ў сельгаспрадпрыемстве і пра нарыхтоўку сена. У першую чаргу работы вядуцца на балоцістых землях, дзе травы ўжо падаспелі.
Словам, старыцкія аграрыі перакананы, што абавязкова будуць з кармамі, і разлічваюць на тое, што атрымаюць іх двухгадовы запас.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии