Ужо неаднаразова паведамлялался, што з 15 студзеня 2015 года на РТПС “Капыль” будзе адключана аналагавае тэлебачанне. Наколькі жыхары нашага раёна падрыхтаваны да пераходу на лічбавае вяшчанне? Адказ на гэта пытанне – у наступным апытанні.
Леанід Лявонцьевіч, жыхар г. Капыля:
— Для нашай сям’і пераход на “лічбу” не страшны, таму што ў нас падключана кабельнае тэлебачанне. Калі ж з ім узнікнуць якія-небудзь праблемы, то мы зможам глядзець пакет сацыяльных каналаў па сваім тэлевізары, у якім ёсць магчымасць для прыняцця лічбавага сігналу.
Галіна ДАМОЦКАЯ, жыхарка в. Вошкаты:
— Даведалася, што ў нашым раёне ёсць магчымасць падключыць лічбавае эфірнае тэлебачанне пад маркай ZALA, таму і скарысталася гэтай паслугай. На Белтэлекаме заключыла дагавор, спецыялісты наладзілі і ўстанавілі прыстаўку. Цяпер за невялікую плату маю магчымасць глядзець 26 каналаў, пра што раней у сельскай мясцовасці нават і падумаць нельга было.
Мікалай Васільевіч, жыхар аграгарадка Скабін:
— Ужо некалькі гадоў мы карыстаемся паслугай інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, таму ў любы момант можам паглядзець перадачу ці фільм, які прыйдзецца даспадобы. Да другога тэлевізара падключана звычайная прыстаўка для прыёму лічбавага сігнала, якую набылі ў магазіне, таму пераход нас не палохае.
Валянціна Сцяпанаўна, жыхарка г. Капыля:
— Па праўдзе кажучы, пра гэта яшчэ і не думала, хаця муж ужо неаднойчы казаў, што трэба ці купляць прыстаўку, ці падключаць інтэрактыўнае тэлебачанне. Спадзяюся, што за час, які застаўся, мы прымем пра- вільнае рашэнне.
Запісаў Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии