Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Будуць кармы – будзе прадукцыя

21.05.2014
Двум актуальным пытанням – пачатку корманарыхтоўчай кампаніі і навядзенню парадку на зямлі – быў прысвечаны семінар-нарада з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў і сельвыканкамаў Капыльшчыны, што прайшоў на базе ААТ “Семежава” і на тэрыторыі Семежаўскага сельсавета. Такое сумеснае мерапрыемства ладзілася ўпершыню, але яго правядзенне, па словах старшыні райвыканкама Анатоля Жданені, павінна стаць пастаянным. Удзельнікі першага маршруту, які ўзначаліў Анатоль Жданеня, пазнаёміліся з рэканструяванымі жывёлагадоўчымі аб’ектамі, добраўпарадкаваннем прыфермскіх тэрыторый, з корманарыхтоўчай тэхнікай сельгаспрадпрыемства, якая поўнасцю гатова выйсці ў поле, а таксама з будаўніцтвам на балоце сянажнай траншэі з падручных матэрыялаў. Асноўная ўвага была нададзена нарыхтоўцы і закладцы кармоў высокай якасці. Вядома, калі будуць якасныя кармы, то будзе атрымана і належная прадукцыя. Як падкрэсліў галоўны ветэрынарны ўрач раёна, максімальны тэрмін закладкі адной сянажнай траншэі не павінен перавышаць трох дзён. Пры гэтым трэба захоўваць патрабаванні неабходнага здрабнення, вільготнасці, тэмпературы, трамбоўкі (яна павінна весціся кругласутачна). Пры закладцы павінен прысутнічаць адказны спецыяліст, на кожную траншэю павінен быць заведзены пашпарт, а таксама журнал уліку паступаемай масы. Трэба адыходзіць ад закладкі сенажу ў заглыбленыя траншэі і курганным спосабам. Акрамя таго, для пастаяннага кантролю ў кожным сельгаспрад-прыемстве павінен быць вільгацямер, тэрмометр. Якасць будуць кантраляваць і спецыяльныя брыгады, створаныя са спецыялістаў раённых службаў. Свае прапановы наконт будаўніцтва новых сянажных траншэй выказалі намеснік старшыні райвыканкама Леанід Бурак і прадстаўнікі СТАА “БетонБокс”. Таксама было закранута пытанне невыканання ў раёне прагнозных паказчыкаў. На некатрых шляхах выхаду з такога становішча спыніўся першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Анатоль Ладыга. Удзельнікі другога маршруту, які ўзначаліла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, больш увагі звярталі на навядзенне парадку ў населеных пунктах. Як адзначыла Ірына Мікалаеўна, хаця Семежаўскі сельсавет не вельмі вялікі па сваёй плошчы, але работы па добраўпарадкаванні тут толькі на пачатковай стадыі. Адчуваюцца недапрацоўкі па рабоце з насельніцтвам, многа пустуючых сядзіб, якія псуюць выгляд, занепакоенасць выклікае стан сметнікаў і г.д. Як падкрэсліла Ірына Мікалаеўна, для такога сельсавета такі стан спраў недапушчальны, усё павінна быць з іголачкі! Сяргей КОЗЕЛ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей