[caption id="attachment_35728" align="aligncenter" width="459"]

У зоне адпачынку[/caption]
Урачыстасці пачаліся з мітынгу з нагоды Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, які наша краіна традыцыйна адзначае ў другую нядзелю мая. Са словамі віншавання з надыходзячым святам да прысутных звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Яна адзначыла, што ў дзяржаўных сімвалах, абраных беларусамі, няма агрэсіўнай геральдыкі. Наадварот, наш герб упрыгожваюць кветкі канюшыны і льну, а таксама жытнёвае калоссе — яны характарызуюць міралюбівую і квітнеючую Беларусь. Флаг спалучае ў сабе зялёны колер жыцця з чырвоным колерам свободы і вялікіх ахвяр, якія панеслі нашы продкі ў барацьбе за незалежнасць краіны.
[caption id="attachment_35724" align="alignright" width="289"]

Падчас святочнага шэсця па вул. Партызанскай у Капылі[/caption]
Ганаровае права падняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь атрымалі лепшыя прадстаўнікі розных пакаленняў — ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Нікановіч, камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста в. Сл.-Кучынка Аляксандр Бохан, навучэнец 11 класа СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага, пераможца заключнага этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па інфарматыцы Уладзіслаў Бы- ліновіч.
Затым старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Жданеня і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк усклалі кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Была ўшанавана і памяць капылян — вязняў Капыльскага гета.
Калона ўдзельнікаў урачыстасці праз жывы калідор, утвораны вучнямі гімназіі і гарадскіх школ, рушыла да помніка воінам-вызваліцелям Капыля.
Дзень Перамогі — адно з нямногіх святаў, у час якога ў нас не спрачаюцца прыхільнікі розных палітычных поглядаў, таму што няма ніводнага чалавека, ніводнай сям’і ў Беларусі, якую абышла б вайна. А яна сапраўды была Вялікай Айчыннай і ўсенароднай. Памяць пра гэтую вайну не павін- на знікнуць, згубіцца за іншымі фактамі гісторыі. Пра гэта гаварылі выступоўцы падчас урачыстага мітынгу, які адбыўся ля помніка воінам-вызваліцелям.
[caption id="attachment_35725" align="alignleft" width="235"]

Уздым Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь[/caption]
“Мы зробім усё, каб не дапусціць паўтарэння той страшэннай трагедыі, якую перажыў беларускі народ, — запэўніў, звяртаючыся да прысутных, Анатоль Жданеня. — Беларусь дакладна прытрымліваецца кірунку на добрасуседства, безумоўнае выкананне прынцыпаў міжнароднага права ў адносінах паміж дзяржавамі. У нашай краіне забяспечаны мір, стабільнасць і бяспека”.
Анатоль Іосіфавіч выказаў шчырую ўдзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны: “Мы ўдзячны вам за гэта свята, за мірнае неба над галавой і ціхія світанкі, за нашу свабоду і шчасце. Дзякуй за тое, што мы маем магчымасць спакойна працаваць, ствараць, гадаваць дзяцей”.
У сваім выступленні член прэзідыума раённага Савета ветэранаў Часлава Грыгаровіч звярнулася да прадстаўнікоў маладога пакалення: “Дарагія юнакі і дзяўчаты! Беражыце ўсё тое, што заваявалі вашы дзяды і прадзеды! Помніце пра іх подзвіг і перадавайце гэту памяць наступным пакаленням. Гэта важна, паколькі менавіта памяць з’яўляецца непарыўнай сувяззю часоў. Выхоў- вайце ў сабе мужнасць і стойкасць, гонар і адданасць сваёй Радзіме”.
Своеасаблівым адказам на гэты заклік прагучалі словы навучэнкі гімназіі № 1 г. Капыля Настассі Каменкі: “Мы, маладыя, за кім будучыня нашай краіны, абяцаем, што захаваем слаўныя традыцыі нашых прадзедаў, дзядоў і бацькоў і прыкладзём усе намаганні, каб вы маглі ганарыцца дасягненнямі нашага пакалення, створанымі для далейшага працвітання нашай малой і вялікай Радзімы”.
[caption id="attachment_35727" align="aligncenter" width="460"]

Канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча[/caption]
Са словамі віншавання да ветэранаў, усіх удзельнікаў урачыстасці звярнуўся і намеснік ваеннага камісара раёна Сяргей Маргалік.
Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць загінуўшых у самай страшнай для нашага народа вайне. У іх гонар прагучаў урачысты салют. Да помніка героям былі ўскладзены вянкі і жывыя кветкі…
[caption id="attachment_35726" align="aligncenter" width="443"]

Вянкі і кветкі ў памяць герояў[/caption]
Мерапрыемствы прадоўжыліся святочнымі гуляннямі ў зоне адпачынку. Капыляне і госці горада атрымалі сапраўдную асалоду ад святочнага канцэрта, які падарыў Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча. Падтрымлівалі атмасферу свята танцавальная праграма, якая ладзілася ў зоне адпачынку, і атракцыёны, якія асабліва карысталіся папулярнасцю ў маленькіх капылян. Можна было паласавацца рознымі прысмакамі, пакаштаваць шашлыкоў.
[caption id="attachment_35722" align="aligncenter" width="460"]

На футбольным матчы[/caption]
Змаглі з цікавасцю правесці вольны час і аматары спорту. Для іх на фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Капыля былі арганізаваны спабор- ніцтвы па шашках і шахматах, футбольныя конкурсы. Можна было паспрачацца, хто самы трапны ў кіданні дроцікаў і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Маленькія аматары спорту з захапленнем “намотвалі” метры на электрамабілях. Шмат самых станоўчых эмоцый атрымалі і аматары футбола, якія назіралі за баталіямі паміж капыльскімі і дзяржынскімі майстрамі хуткага мяча.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА і Паўла ШЭІНА
Комментарии