Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Ушанавалі памяць земляка

14.05.2014
[caption id="attachment_35718" align="aligncenter" width="443"]Падчас мітынгу ля помніка землякам Падчас мітынгу ля помніка землякам[/caption] 9 мая ў цэнтры аграгарадка Жыліхава ля помніка загінуўшым землякам было асабліва шматлюдна. Прадстаўнікі раённага кіраўніцтва на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем, старшынёй райсавета дэпутатаў Ірынай Кісляк, сельскія жыхары, настаўнікі, школьнікі мясцовай навучальнай установы і госці населенага пункта прыйшлі не толькі аддаць даніну павагі воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і ўшанаваць памяць героя-земляка Мікалая Міхалковіча, што быў у ліку прапаўшых без вестак доўгія гады. [caption id="attachment_35719" align="aligncenter" width="443"]Урачыстае шэсце жыліхаўскіх школьнікаў Урачыстае шэсце жыліхаўскіх школьнікаў[/caption] На мітынгу, перш за ўсё, гучалі словы ўдзячнасці байцам пошукавага атрада міжнароднага патрыятычнага руху «Марское братэрства - непарушнае» (Расія) і членам фонду «Памяць Афгана» (Беларусь), якія прыклалі шмат намаганняў, каб нашчадкі загінуўшага стралка-радыста з Жыліхава, жыхары вёскі даведаліся пра гераічны шлях земляка. Пасля афіцыйнай часткі адбылося ўрачыстае пахаванне капсулы з зямлёй з месца гібелі Мікалая Міхалковіча. У гонар салдатаў Вялікай Айчыннай вайны прагучаў салют. [caption id="attachment_35720" align="aligncenter" width="443"]Ідзе пахаванне капсулы Ідзе пахаванне капсулы[/caption] Ужо ля дзяржаўнай установы адукацыі “Жыліхаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» ўдзельнікі мерапрыемства сталі сведкамі адкрыцця мемарыяльнай дошкі. Пад апладысменты прысутных маладому папаўненню школьнай пярвічкі ГА “БРПА” ганаровыя госці павязалі гальштукі, а старэйшыя школьнікі атрымалі білеты членаў ГА “БРСМ”. Дарэчы, з гэтага моманту прынята рашэнне аб тым, што піянерская дружына будзе насіць імя Мікалая Міхалковіча. Завяршыў мерапрыемства невялікі канцэрт, падрыхтаваны сіламі выхаванцаў навучальнай установы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей