Цёплыя сакавік і красавік дазволілі павялічыць тэмп работ: пасяўная кампанія апярэджвае мінулагоднія тэрміны на два тыдні.
Па стане на 7 мая засеяна 97% усіх неабходных плошчаў яравых культур. Ужо даўно справіліся са збожжавымі і зернебабовымі — яны занялі 12 673 га. На 5940 га пасеялі цукровыя буракі — і гэта 100% да плана. Пасаджана 949 га бульбы (98,1%), 13 673 га занялі пасевы кукурузы, з якіх 3820 га будзе вырошчвацца на зерне. На рахунку земляробаў Капыльшчыны таксама 80 га кармавых караняплодаў і 35 га агародніны, закладзена 250 га насеннікаў шматгадовых траў.
Не забылі і пра такую важную для нашай краіны культуру, як лён — яго вырошчваннем сёлета займаюцца ААТ “Скабін” (100 га), КСУП “Грозава-агра” (125 га), яшчэ 250 га ўзяў у арэнду для вырошчвання паўночнага шоўку ААТ “Слуцкі льнозавод”. Вядуцца работы па доглядзе пасеваў.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии