Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

78

Триумф копылян

17.10.2010

У мінулую суботу ў г. Мар’іна Горка адбыўся ІХ абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”. Удзел у гэтым мерапрыемстве прынялі 26 самых таленавітых калектываў з усёй Міншчыны са званнем “народны” і “ўзорны”. Наш раён прадстаўляў узорны эстрадны аркестр Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Льва Канапляніка.

Яшчэ задоўга да пачатку конкурснай праграмы перад раённым Палацам культуры самадзейныя артысты весялілі наведвальнікаў “Горада майстроў”. Прыемна адзначыць, што менавіта на падворак капыльскіх умельцаў завіталі міністр культуры Павел Латушка і намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Шчэцька, якія на высокім узроўні ацанілі тканыя вырабы і прысмакі капылян. Арганізатарамі і натхняльнікамі выставы сталі народны майстар Беларусі Валянціна Міхайлаўна Кіеня з Семежава, удзельніца народнага клуба “Скарбонка” Аліцыя Іванаўна Завора, прадстаўнікі клубнага аб’яднання “Лоцвінскія ўдалухі” і тэатра гульні і гумару “Капыльскія пацехі”. Рэжысёрам забаўляльнай праграмы на капыльскім падворку была Любоў Галубовіч.

Галоўнае ж дзеянне фестывалю разгарнулася ў Палацы культуры. Шаноўным госцем мерапрыемства і старшынёй журы быў вядомы кампазітар, заслужаны дзеяч культуры Беларусі народны артыст Беларусі і СССР Ігар Лучанок. У склад журы таксама ўвайшлі народны артыст Рэспублікі Беларусь Міхась Дрынеўскі, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Антон Марэцкі і актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч.

Да апошняга моманту немагчыма было прадбачыць, хто ж стане пераможцам. І нарэшце – уладаль- нікам Гран-пры ІХ фестывалю “Напеў зямлі маёй” стаў узорны эстрадны аркестр Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў. Яго кіраўнік Леў Канаплянік атрымаў дыплом і ключы ад новенькага аўтобуса “Нёман”.

Таццяна БОХАН


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей