[caption id="attachment_35508" align="aligncenter" width="580"]

Члены аматарскага аб’яднання нацыянальнай кухні “Лоцвінскія ўдалухі” Валянціна Шыманская і Галіна Дрожжа[/caption]
У Мінску прайшла XVIII Міжнародная спецыялізаваная выстава “СМІ ў Беларусі” і XXI Міжнародная спецыялізаваная выстава “ТІВО-2014”.
Традыцыйна была прадстаўлена рэгіянальная прэса Міншчыны, у тым ліку і наша раённая газета “Слава працы”. Сёлета, у Год гасціннасці, наведвальнікаў выставы здзіўляла добра вядомае аматарскае аб’яднанне нацыянальнай кухні “Лоцвінскія ўдалухі.
Ужо з самага пачатку, калі “кухаркі” пачалі накрываць на стол, водар ад шматлікіх страў, характэрных для вёскі Лоцвіны і прыгатаваных з мясцовым каларытам, разлятаўся па наваколлі і прыцягваў да сябе гледачоў.
Паколькі выстава праходзіла ў Велікодны тыдзень, то і выступленне “ўдалух” прысвячалася гэтаму святу. Кіраўнік калектыву Галіна Дрожжа і яго ўдзельніца Валянціна Шыманская ўручылі караваі шаноўным гасцям – кансультанту ўпраўлення друкаваных СМІ і знешніх сувязей Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Анатолю Шычко, начальніку і намесніку начальніка аддзела па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Ніне Грамузавай і Аляксандру Сенажацкаму. “Лоцвінскія ўдалухі” расказалі пра сумесную работу з газетай, правялі гульнёвую праграму, дэгустацыю страў нацыянальнай кухні і, вядома ж, падзяліліся сакрэтамі прыгатавання лоцвінскай ежы. Дарэчы, кожны, хто завітаў на прэзентацыю, атрымаў падарунак: блакноты, буклеты і іншую паліграфічную прадукцыю, вырабленую ў рэдакцыі.
[caption id="attachment_35509" align="alignright" width="300"]

Падчас прэзентацыі[/caption]
Словам, адбою ад гасцей ля нашага стэнда не было. Завіталі да нас наведвальнікі і з замежных краін. Напрыклад, галоўны рэдактар газеты беларусаў Латвіі Лявон Шакавец і яго намеснік Барыс Піскуноў не толькі цікавіліся адметнасцю прыгатавання лоцвінскіх страў, з вялікім інтарэсам яны вывучалі змест нашай газеты, даведаліся, што ствараецца і выдаецца яна ў адной установе. Ад іх жа – пажаданні не стаяць на месцы, а развівацца і надалей.
Жыхарка г. Мінска Людміла часта наведвае разнастайныя выставы, што праходзяць у Футбольным манежы. Вось і на гэты раз вырашыла сюды зазір- нуць, каб бліжэй пазнаёміцца са сродкамі масавай інфармацыі.
— Праходзіла міма, калі вы яшчэ тут разгортваліся, — адзначыла Людміла. — Бачу, якраз на стол выстаўляліся так званыя хрушчы. І мяне гэта зацікавіла, адкуль можа быць такая выпечка. І я не памылілася, мая здагадка, што вы з Капыльшчыны, спраўдзілася. Я вельмі часта бываю ў вашых краях, у мяне жывуць родзічы і ў Капылі, і ў Душаве, і ў Нізкавічах. Менавіта такія хрушчы я бачыла ў гэтых мясцінах. Ды і газету вашу, калі прыязджаю, заўсёды чытаю.
[caption id="attachment_35507" align="alignleft" width="300"]

Марыя Шэіна гутарыць з госцем з Латвіі Барысам Піскуновым[/caption]
Побач з нашым стэндам размясцілася выданне “Аргументы и факты в Белоруссии”, дзе таксама сустрэлі сваю зямлячку. Святлана (дзявочае прозвішча Яфімава) родам з в. Васілеўшчына, закончыла СШ №1 г. Капыля, цяпер працуе памочнікам галоўнага рэдактара ў “АиФ”.
— Калі ўбачыла, што вы размясціліся побач, адразу павеяла нейкай дабрынёй, запахла домам, — адзначыла Святлана. — Узгадала сваіх бацькоў, а стравы, прыгатаваныя “Лоцвінскімі ўдалухамі”, — проста супер. Хачу сказаць, што “Слава працы” і да гэтага часу застаецца маім любімым выданнем. І цяпер, на
ведваючыся ў Васілеўшчыну, заўсёды перачытваю кожны нумар.
Вось такія водгукі нашых гасцей сведчаць пра тое, што “Слава працы” і “Лоцвінскія ўдалухі” – праект сапраўды паспяховы.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии