
Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу, па стане на 22 красавіка яравыя культуры на Капыльшчыне пасеяны на 86% запланаваных плошчаў. Справіліся з заданнем пяць сельгаспрадпрыемстваў: ААТ “Піянер-Агра”, “Семежава”, “Суворава-Агра”, ЗАТ “Жыліхава”, ф-л “В. Раёўка”.
Практычна завершана сяўба цукровых буракоў (99,2%), на 80,9% выкананы план па пасадцы бульбы, кукуруза пасеяна на 8034 га з 13 510 га неабходных (59%), у тым ліку на 1643 га на зерне.
Ідуць работы па падкормцы культур азотнымі ўгнаеннямі. У некаторых гаспадарках ужо распачалася другая падкормка азімых збожжавых (на 3511 га), другая падкормка азімага рапсу (на 1001 га), падкармліваюцца шматгадовыя травы (план выкананы на 77%) і палепшаныя сенажаці і пашы.
Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии