Католікі Капыльшчыны, таксама як і праваслаўныя хрысціяне, адзначылі Вербную Нядзелю.
У пачатку набажэнства ўсе прысутныя выйшлі на ўрачыстую працэсію на ўспамін Уваходу Хрыста ў Іерусалім. Святар Аляксандр Тарасевіч, пробашч парафіі святых Пятра і Паўла, асвяціў галінкі вярбы, з якімі прыйшлі прыхаджане. Людзей было шмат – нават падчас святочнай службы ў Касцёле многім не было дзе сесці. Гэты факт сведчыць аб пацвярджэнні вернікамі сваёй адданасці Хрысту.
Павел ШЭІН
Фота аўтара
Комментарии