[caption id="attachment_35197" align="alignleft" width="310"]
На першай прыступцы п’едэстала гонару - Сяргей Місючэнка[/caption]
5 красавіка ў Асіповічах стартаваў XXXII Міждзяржаўны марафон “Адкрыццё сезона”, прысвечаны 70-годдзю вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і памяці Героя Савецкага Саюза генерала Каралёва М. П.
На спартыўны форум традыцыйна прыязджаюць спартсмены з усіх куткоў нашай краіны, а таксама госці з блізкага замежжа. Вось і сёлета на першы масавы старт завітала некалькі соцень аматараў здаровага ладу жыцця, сярод якіх былі і капыляне, вядомыя нашым пастаянным чытачам па спартыўных рэпартажах.
Так, на 15-кіламетровай дыстанцыі ўдала выступіў Сяргей Місючэнка. Пастаянныя трэніроўкі як у сезон, так і ў зімовы час далі станоўчы вынік: у падгрупе спартсменаў да 39 гадоў ён упэўнена заваяваў першае месца. На вышыні было і выступленне нашага знакамітага марафонца Дзмітрыя Булы. На класічнай дыстанцыі 42 195 метраў спартсмен (адначасова трэнер) з вынікам 2:45:43 у выніковым пратаколе значыўся на другім месцы. Дастойна пераадолеў гэту дыстанцыю Ігар Гаражан, паказаўшы другі час дня ў сваёй узроставай групе.
Не падвяла і капыльская моладзь. Выхаванец Лясноўскай СШ Руслан Гарнастай упэўнена стартаваў на 2000 м. Яго секунды аказаліся самымі хуткімі сярод равеснікаў — аматараў бегу.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии