Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Пальмовая Нядзеля

13.04.2014
Хрысціянскі каталіцкі свет (у гэтым годзе разам с права-слаўным) у бліжэйшы тыдзень будзе літургічна перажываць падзеі, апісаныя ў Святым Евангеллі, якія непасрэдным чынам звязаны з Пасхай Хрыстовай. Першым святам ёсць Пальмовая (Вербная) Нядзеля. Калі за некалькі дзён перад сваёй крыжовай мукай Збавіцель уваходзіў у Ерузалем, вучні і прыхільнікі Езуса Хрыста слалі перад ім на дарозе Пальмавыя галінкі, як знак прызнання ў Хрысце Месіі і Караля. Таму тыя, хто ўдзельнічае ў рэлігійным свяце, якое ўзнікла на падставе гэтага здарэння, прыносяць з сабою пальмавыя галінкі, як падцвярджэнне свайго прызнання ў Хрысце цяпер ужо Збаўцы і Валадара Сусвету. Каралеўскую годнасць Хрыста вернікі штодзень падкрэсліваюць таксама ўжываннем слова “Госпад” (у актуальнай беларускамоўнай рыма-каталіцкай традыцыі ўжываецца слова “Пан”). З прычыны таго, што на Беларусі пальмы звычайна не растуць, хрысціяне іх замяняюць вярбою, як найбольш падобнаю раслінай. Паколькі Пальмовая Нядзеля – апошняя перад Пасхай, а дні, у якіх адзначаюцца здарэнні паміж уваходам у Ерузалем і Уваскрасеннем Хрыстовым, не маюць статусу абавязковых святаў, патрэбным аказалася злучыць літургію Пальмовай нядзелі прынамсі з галоўнымі з гэтых здарэнняў – Мукамі Хрыстовымі (таму другой афіцыйнай назвай гэтага дня ёсць “Нядзеля Мукі пана нашага, Езуса Хрыста”). Такім чынам, літургія пачынаецца асвячэннем пальмаў (вярбы) і ўрачыстай працэсіяй на ўспамін Уваходу Хрыста ў Ерузалем, а далейшая частка літургіі засяроджваецца над Цярпеннямі, Крыжовым Шляхам і Смерцю на Крыжы Збавіцеля. Каталіцкая супольнасць Капыля запрашае ўсіх да літургічнага святкавання Пасхальных Святаў. Так, у чацвер, 17 красавіка, у 19.00 пачнецца Імша Вячэры Пана, у пятніцу, 18 красавіка, а 19-й гадзіне запрашаем на Набажэнства Мукі Пана. Святар Аляксандр ТАРАСЕВІЧ, пробашч парафіі святых Пятра і Паўла ў Капылі

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей