Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Долгожители Копыльщины

14.10.2010
Стогадовы рубеж перасягнулі тры жыхаркі Капыльшчыны. Старэйшая з іх  - Вера Кузьмінічна Скрыган з в. Праснакі. Як і ў большасці яе равесніц, жыццёвая дарога жанчыны была вельмі няпростай. Былі на ёй і радасці, і засмучэнні. Выпала на яе долю і самае вялікае гора для кожнай маці - пахаваць свайго адзінага сыночка. Цяпер Вера Кузьмінічна жыве ў Капылі ў сваёй унучкі Зоі Віктараўны Давідоўскай. У лік доўгажыхароў Капыльшчыны залічана ў чэрвені бягучага года Алена Антонаўна Сукала з вёскі Навасёлкі Бучацінскага сельскага Савета. Ёй споўнілася 100 гадоў.Двое дзяцей, сямёра ўнукаў і чацвёра праўнукаў – такі жыццёвы здабытак юбіляркі. Можа, гэта і ёсць формула даўгалецця – жыць дзеля людзей, як і жыве Алена Антонаўна, усім жадаючы дабра. 101 год споўніўся сёлета Браніславе Іванаўне Гірко, жыхарцы вёскі Траянава Пацейкаўскага сельсавета. Трое дзяцей і трое ўнукаў – шэсць галінак ад генеалагічнага дрэва доўгажыхаркі, а гэта зусім нямала. Муж у першыя дні вайны загінуў на фронце. Адной даводзілася падымаць дзяцей. Сёння яны самі пенсіянеры, жывуць у Калінінградзе, а матуля на схіле гадоў у добрых умовах і пашане – у дачкі Галіны. Прыгожае імя Браніслава, ды і жыццё ў жанчыны прыгожае, хоць і цяжкі крыж, нясе  яна яго дастойна.

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей