Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Турнір юных гандбалістаў

10.04.2014
На вясенніх канікулах Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Капыльскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюзаработнікаў АПК  правяла адкрытае першынство па гандболе. Многія каманды паказалі гульню высокага ўзроўню. У першы дзень спаборнічалі старэйшыя юнакі і дзяўчаты, 2000-2002 гадоў нараджэння. Зладжанасць і хуткасць гандбалістаў з Лясноўскай СШ (трэнер Віталь Позняк) дазволілі ўпэўнена перамагчы сваіх сапернікаў і атрымаць граматы і кубак пераможцаў турніру. А вось у дзяўчат першынствавалі юныя спартсменкі з СШ №2 г. Капыля (трэнер Валерый Астрэйка). Не саступіўшы ні ў адной сустрэчы, яны заслужана атрымалі ўзнагароды першынства. Цікавым і відовішчным выдаўся і другі дзень спаборніцтваў, дзе за тытул пераможцы змагаліся малодшыя гандбалісты, 2003-2004 гадоў нараджэння. Яшчэ не ўсё атрымлівалася ў юных спартсменаў, але галоўнае, што ў кожнай каманды было імкненне перамагчы. Больш упэўнена сярод хлопчыкаў выглядалі выхаванцы Семежаўскай СШ, якія не без цяжкасцей, але пера-адолелі ў фінальнай сустрэчы сваіх сапернікаў. Горача было на пляцоўцы і падчас баталій сярод дзявочых каманд. Трапныя перадачы мяча і байцоўскі характар каманды Быстрыцкай СШ (трэнер Аляксандр Пілат) прынеслі жаданы вынік: першае месца ў турніры. Напрыканцы першынства арганізатары мерапрыемства адзначылі пераможцаў і прызёраў, а  таксама — лепшага галкіпера, нападаючага і абаронцу турніру. У выніку атрымалася выдатная альтэрнатыва самастойнаму баўленню вольнага часу школьнікаў на вясенніх канікулах. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей