У Сеніцкім цэнтры культуры і адпачынку Мінскага раёна 4 красавіка адбыўся абласны адборачны тур рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”.
У намінацыі “Дызайн” настаўніца гімназіі №1 г. Капыля Таццяна Пласкавіцкая атрымала два Дыпломы: за ўдзел і пераможцы конкурсу. А ў намінацыі “Рэжысура народных святаў і абрадаў” рэжысёр РЦК Юрый Апановіч адзначаны Дыпломам за ўдзел
.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии