42
Экран веснавых работ
07.04.2014
па стане на 4 красавіка 2014 года
- На Капыльшчыне яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры пасеяны на 9812 га, што складае 85,9% да плана. Дзевяць сельгаспрадпрыемстваў поўнасцю завяршылі дадзены від работ.
- Увогуле ўсе яравыя культуры пасеяны на 12 427 га (38% да плана). Найбольш хуткія тэмпы назіраюцца ў ААТ “Скабін”, “Семежава”, ф-ле “Лакнея”, КСУП “Доктаравічы”, дзе сяўба праведзена больш чым на палове неабходных плошчаў.
- На рахунку ААТ “Семежава” ўжо пасеяны першыя 60 га цукровых буракоў, ААТ “Піянер-Агра” і “Капыльскае” – па 20.
- Пасадку бульбы вядуць ААТ “Старыца-Агра” і “Семежава”, якой ужо занята 60 і 5 га, адпаведна.
- ААТ “Старыца-Агра” прыступіла да сяўбы кукурузы (150 га), ААТ “Прагрэс 2010” – ільну (5 га).
Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ
Поделиться
Комментарии