Так называўся рэйдавы матэрыял, надрукаваны ў раёнцы 5 сакавіка 2014 года. У ім крытыкаваўся санітарны стан на МТФ “Кацельнікі”, добраўпарадкаванне прыфермскай тэрыторыі, выкананне рэгламенту ўтрымання, кармлення буйной рагатай жывёлы і атрымання прадукцыі жывёлагадоўлі.
Днямі рэдакцыя атрымала адказ на крытычнае выступленне ў газеце за подпісам кіраўніка гаспадаркі Мікалая Байраша, у якім падкрэсліваецца:
“Учитывая материал, опубликованный в районной газете “Слава працы” (№17 от 5 марта 2014 г.), 10 марта в ОАО “Душево” было проведено заседание трудового коллектива, где рассмотрен вопрос о состоянии дел по производству молока и сохранности новорожденных телят, а также санитарного состояния МТФ “Котельники”. Принято решение в пятидневный срок навести порядок на прифермских территориях, сенажной траншее и в бытовых помещениях. Зооветеринарной службе усилить контроль за производством молока и обслуживанием молодняка КРС.
За ненадлежащее исполнение должностных обязанностей виновные лица, допустившие падеж молодняка КРС, привлечены к материальной ответственности.
Директор ОАО “Душево” Н. Н. Байраш”
Ад рэдакцыі: разам з адказам Мікалай Мікалаевіч даслаў у рэдакцыю ксеракопію загаду аб пакрыцці матэрыяльнага ўрону. Так, за слабы кантроль па тэхналогіі вырошчвання цялят да матэрыяльнай адказнасці прыцягнуты галоўны заатэхнік ААТ “Душава” Іна Волат, ветэрынарныя фельчары Дзмітрый Рудзеня і Анатоль Слівец, загадчыкі МТФ “Душава” – Ала Жогла, “Навасёлкі” – Іосіф Хартановіч, “Кацельнікі” – Віктар Давідоўскі, “Печураны” – Галіна Бузель.
За парушэнні тэхналогіі вырошчвання і ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы пакрыць матэрыяльны ўрон ААТ “Душава” давядзецца аператарам машыннага даення МТФ “Кацельнікі” Аксане Каладзінскай, Іне Зянькевіч і Святлане Малаковай, МТФ “Душава” – Ганне Тарасевіч, Валянціне Невядомскай, Антаніне Шыбут і Валянціне Бурак, МТФ “Навасёлкі” – Таццяне Сякерыч і Аксане Хобатавай.
Комментарии